У Беластоку выйшаў аўдыёбук Віктара Шведа

У Беластоку выйшаў аўдыёбук Віктара Шведа


У Беластоку прызентавалі аўдыёбук «Гэты свет мяне зачараваў” – выбранае з паэзіі вядомага на Падляшшы беларускага паэта Віктара Шведа.

Гэта першае выданне такога кшталту ў спадчыне Віктара Шведа – ягоныя вершы агучаныя па-беларуску і па-польску, што і робіць гэта праект унікальным для беларускай культуры Падляшша.

Творы Шведа начыталі падляшскі літаратар Міхал Андрасюк і малады артыст Пётр Шэкоўкі. На дыску знойдзем таксама вершы ў выкананні самога аўтара:

– Ёсць зацікаўленасць маёй творчасцю – гэта мяне і цешыць, і забавязвае пісаць надалей, я і пішу. Як усе тут пачулі, я ва ўзросце 86 гадоў ды не спадзяваўся, што дачакаюся таго часу, што людзі будуць мяне не толькі чытаць, але і слухаць.

Аўдыёбук «Гэты свет мяне зачараваў» Віктара Шведа патрапіць у найбуйнейшыя бібліятэкі Польшчы, а таксама ў Вільню і Гродна. Выданне будзе таксама даступнае праз інтэрнэт.

Аўдыёбук накладам у 500 дыскаў у любы момант можна размножыць, калі да яго будзе цікаваць – пераконваюць аўтары праекту з Падляшскай ксянжніцы ды Фонду «Шукаем Польшчу».

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя