Віка Трэнас прэзентавала ў Лідзе часопіс “Маладосць”

Віка Трэнас прэзентавала ў Лідзе часопіс “Маладосць”


 У рамках паседжання літаратурнага аб’яднання “Суквецце” у Лідскім літаратурным музеі паэтка Віка Трэнас прэзентавала часопісы “Маладосць”, у якім з’яўляецца загадчыкам аддзела паэзіі, і яго дзяцячага дадатка - “Бярозка”.

Пад час сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй Лідчыны паэтка чытала свае вершы і адказвала на пытанні чытачоў. Са слоў старшыні лідскай суполкі Моладзі ТБМ Кірыла Сыцько, Віка Трэнас была запрошаная ў Ліду дзеля папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры сярод мясцовай моладзі:

- Народ мала цікавіцца літаратурай у тым ліку беларускай. Таму мы запрасілі Віку Трэнас з мэтай прапіярыць сучасную беларускую літаратуру.

У гэты ж дзень Віка Трэнас правяла дзве творчыя сустрэчы са студэнтамі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя