Франак Вячорка стаў лаўрэатам "Залатога апострафа"

Франак Вячорка стаў лаўрэатам "Залатога апострафа"


Лаўрэат “Залатога апострафа” Франак Вячорка абяцае надрукаваць у часопісе “Дзеяслоў” гісторыю саслужыўца, які ўсё жыццё марыў стаць спецназаўцам. Моладзевы актывіст гаворыць, што прыйшоў да літаратурнай дзейнасці у нейкай ступені выпадкова, але перамога ў прэстыжнай прэміі стала для маладзёна вялікім гонарам і вялікім абавязкам на будучыню.

- Трапіў я ў літаратуру выпадкова праз войска. Менавіта гэтыя 15 месяцаў якія я служыў, шмат чытаў, шмат пісаў. Дзякуючы Барысу Пятровічу якому даслаў адзін са сваіх тэкстаў, трапіў на старонкі выдання. Калі б я ведаў, што ўсё настолькі сур’ёзна, тады б хіба лепей папрацаваў і над тэкстам і над сабой значна лепш. Цяпер адчуваю, што гэта не толькі гонар, гэта вялікі абавязак. Трэба пісаць, пісаць годныя рэчы за якія будзе не сорамна.

Штогадовая прэмія «Залаты апостраф» заснавана рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе. Яе лаўрэатамі становяцца аўтары лепшых публікацый цягам году. У свой час прэміяй адзначаліся Вольга Іпатава, Васіль Быкаў, Кастусь Тарасаў, Ганна Аўчыннікава, Глеб Лабадзенка, Андрэй Хадановіч, Віктар Слінко, Леанід Дранько-Майсюк, Валянціна Аксак і многія іншыя літаратары.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя