Першая сустрэча з цыклу "Традыцыя-Сучаснасць-Будучыня"

Першая сустрэча з цыклу "Традыцыя-Сучаснасць-Будучыня"


"Традыцыя-Сучаснасць-Будучыня" - Звяз беларускай моладзі ладзіць сустрэчу цыкла. У Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах першае мерапрыемства.

Па словах каардынатара сустрэчаў Ёанны Стэльмашук - праект адрасаваны перад усім мясцовым жыхарам:

- Традыцыя, сучаснасць, будучыня - гэта такі цыкл спатканняў пасля царквы ў нядзелю і гэта праект для жыхароў вёскі Шчыты, ад жыхароў навакольных вёсак, што тут будзем рабіць - залежыць ад гэтых людзей.

Першая сустрэча, якая пачнецца а 12 гадзіне, прысвечана гісторыі Шчытоў, лёсам яе жыхароў, аповедам пра перыяды росквіту шчытоўскага прыхода. Як зазначае даследчык гісторыі мясцовасці, адзін з аўтараў манаграфіі айцец Рыгор Сасна, Шчыты некалі былі на арбіце новай цывілізацыі.

- Да пятнаццатага году Шчыты былі адной з такіх асветніцкіх мясцовасцяў, а калі яшчэ дабавіць, што там была бібліятэка, а тады бібліятэкаў было мала. Можна сказаць, што вёска Шчыты была новай цывілізацыяй.

Звяз беларускай моладзі апрача сустрэч цыкла "Традыцыя-Сучаснасць-Будучыня" плануе заняткі і сустрэчы з тэатрам, а таксама адкрыты на прапановы супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі і установамі культуры і адукацыі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя