![]() |
![]() |
У рамках цыкла "Літаратурныя серады" у Падляшскай кнігарні прайшла сустрэча з Васілём Петручуком. Гэты беларускі пісьменнік з Падляшша з'яўляецца сябрам літаратурнага аб'яднання "Белавежа".
У час сустрэчы аўтар прадставіў свае старэйшыя ды новыя выданні.
Як кажа сам Васіль Петручук, калі ідзе пра творчасць, ён вельмі крытычны ў адносінах да самога сябе.
- Я лічу пісьменніка такімі, якому нічога не ёсць чужое, а мне, я шмат чаго не ведаю, многае даказаць так прыгожа ці канкрэтна. Проста паверху напісаў свае.
У час сустрэчы з Васілём Петручукам прадстаўленая была яго найноўшая кніжка на польскай мове "Блізны", якая была выдадзена ў гэтым годзе. У кнізе ппрысутнічае шмат момантаў з гісторыі жыцця Васіля Петручука.