“Рэквіем па непатрэбных рэчах” Віктара Шалкевіча

“Рэквіем па непатрэбных рэчах” Віктара Шалкевіча


У межах чацвёртай Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гродне, якую чытаў папулярны актор і бард Віктар Шалкевіч, адбылася прэзентацыя ягонай кнігі апавяданняў пад назвай “Рэквіем па непатрэбных рэчах”.

Аўтар у новай кнізе з уласцівай яму доляй іроніі малюе вобраз жыцця беларускай правінцыі другой паловы мінулага стагоддзя.

- Я кнігу пісаў дзесці год і яна называецца “Рэквіем па непатрэбных рэчах”, бо гэта сапраўды нейкая дань памяці тым рэчам, якія з нас зрабілі менавіта такіх людзей, а не іншых, тое самае радыё “Урал 57”, якое мы слухалі ўсёй сям’ёй вечарамі, і той самы тэлевізар “Атлант”, які мы глядзелі, які псаваўся праўда часта, і матацыкл, і бацькавыя папругі, у кожнага хлопца ў жыцці папруга бацькавая сыграла вельмі цікавую ролю, і ў тых слухачоў, якія нас слухаюць таксама. Я лічу, што гэта вельмі цікавая кніга, яна чытаецца вельмі лёгка.

Кніга апавяданняў Віктара Шалкевіча “Рэквіем па непатрэбных рэчах” выйшла ў серыі “Гарадзенская бібліятэка” пры падтрымцы Гарадзенскага Руху “За Свабоду”.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя