Чарговая акцыя “Салідарныя з Беларуссю”

Чарговая акцыя “Салідарныя з Беларуссю”


Пяты год запар у Варшаве праходзіць акцыя “Салідарныя з Беларуссю”. Гэтым разам акцыя робіцца ў пашыраным фармаце - ад Вільні да Нью-Йорка.

Дзясяткі падзей культурнага і інфармацыйнага характару. Пра акцыю распавядае Вікторыя Хакімава, сябра ініцыятывы “Вольная Беларусь”.

- У гэтым годзе інцыятыва “Вольная Беларусь” мела мэту распаўсюдзіць ідэю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, з усім беларускім народам, які патрабуе падтрымкі з замежжа, распаўсюдзіць у большай колькасці гарадоў не толькі ў Варшаве, таму мы робім акцыю ў 9 гарадах, гэта будзе таксама Беласток, Кельце, Кракаў, Катавіцы, Влацлавак, Сопат, акрамя Польшчы яшчэ да нас далучаецца Літва, у Нью-Йорку таксама будзе некалькі акцый салідарнасці з беларусамі.

У Варшаўскім канцэрце, які адбудзецца 27 сакавіка, прымуць удзел: “Рэха” , “Крама” і рэпер “Vincent”. З польскага боку будуць: “Аkurat”, “Maleo Reggea Rockers”, Janusz Staszewski. У рамах акцыі, акрамя канцэртаў, будуць праходзіць сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, дыскусіі, пленэры, паказы фільмаў, вечары паэзіі. Акцыя будзе доўжыцца ад 21 да 27 сакавіка. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на старонцы www.wolnabialorus.pl

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя