Гарадзенцы напісалі дыктоўку па творы Карпюка

Гарадзенцы напісалі дыктоўку па творы Карпюка


У Гродна прайшла чацвёртая Агульнанацыянальная дыктоўка, у якой прыняло ўдзел каля 200 аматараў беларускай мовы і культуры.

Тэкст дыктоўкі - урывак з твору вядомага гродзенскага пісьменніка-дысідэнта Аляксея Карпюка чытаў папулярны актор і бард Віктар Шалкевіч.

Празаічны ўрывак Аляксея Карпюка быў прысвечаны вядомаму краязнаўцу і натуралісту, стваральніку гродзенскага заапарку Яну Каханоўскаму. У гэтым бачыцца пэўны сімвалізм і аптымізм - лічыць экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар Руху За Свабоду Аляксандр Мілінкевіч:

- Вельмі добрая акцыя і не толькі для тых, хто любіць сваю родную мову. У Гродна, гэта асабліва адчуваецца, у Мінску таксама ідуць дыктоўкі. Столькі моладзі, дзетачкі сядзяць, перапоўненая зала.

На думку кіраўніка хору "Бацькаўшчына" Веры Кунцэвіч, акцыя яднае беларускую інтэлігенцыю:

- Ну сама акцыя трэба ж падтрымаць, гэта нейкая еднасць, гэта магчымасць бачыць паплечнікаў, сяброў, якіх за работаю, альбо нейкімі жыццёвымі справамі не бачыш. Гэта нейкае свята, для душы.

Да арганізацыі акцыі ў Гродна, якая паклікана папулярызаваць родную мову, далучыліся актывісты Руху За Свабоду, Таварыства Беларускай Школы , ТБМ, шэраговыя грамадскія актывісты.

Фота
  • Фота 1/9
  • Фота 2/9
  • Фота 3/9
  • Фота 4/9
  • Фота 5/9
  • Фота 6/9
  • Фота 7/9
  • Фота 8/9
  • Фота 9/9

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя