![]() |
![]() |
У Камянцы праходзіць польска-беларускі мастацкі пленэр, прысвечаны памяці Фёдара Дарашэвіча, мастака-жывапісца, выхадца з Камянца.
У пленэры прымаюць удзел мастакі з Брэстчыны і Гродзеншчыны, а таксама Малапольскага ваяводства Польшчы. Сярод неафіцыйных удзельнікаў - моладзь з Камянца і ваколіцаў,якая ў любы момант можа далучыцца да мастакоў і атрымаць парады ад прафесійных творцаў.
Акрамя непасрэдна пісання пейзажаў, у праграме пленэра – вандроўкі з краязнаўцамі, выезд у Белавежскую пушчу, сустрэчы з моладдзю.
Мастакі ўжо правялі краязнаўчую экскурсію па мясцовасцях Камянецкага раёна разам з краязнаўцам Георгіем Мусевічам,наведалі цэрквы. Легенды і паданні,звязаныя з гэтымі мясцінамі, творцы і бяруць за аснову ў сваіх працах.
Выстава па выніках мастацкага пленэра памяці Фёдара Дарашэвіча запланавана на суботу, 11 кастрычніка, у Камянецкім Палацы культуры.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя