Алег Латышонак знаёміць з "Жаўнерамі БНР"

Алег Латышонак знаёміць з "Жаўнерамі БНР"


Гэтымі днямі ў Беларусі адбываецца чарговы тур-прэзентацыя кніг беластоцкага гісторыка Алега Латышонка. Учора ён сустркаўся з чытачамі ў Віцебску, сёння мае сустрэчы ў Магілёве і Бабруйску.

На сустрэчах, якія прайшлі ўжо на Гродзеншчыне і Віцебшчыне, беластоцкі гісторык прэзентаваў свае новыя кнігі:  «Жаўнеры БНР», «Нацыянальнасьць — беларус», «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны ХІХ да пачатку ХХІ стагоддзя», «Беласток-Полацак». Падобныя прэзентацыі кніг Алега Латышонка, у розных гарадах і мястэчках Беларусі, ладзілся таксама і летась. Фармальнай падставай для арганізацыі новых сустрэч стаў выхад другога, дапоўненага і выпраўленага перавыдання «Жаўнераў БНР». Арганізатарам паездкі выступіў выдавец гэтых кніг, галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў:

- Адбыліся сустрэчы ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні, а таксама ў Астраўцы, Смаргонях, пад Мядзелем, у Глыбокім, а таксама двойчы адбыліся сустрэчы ўчора ў Віцебску. У апошні дзень нашых паездак мы накіроўваемся ў Магілёў, дзе ў тамтэйшай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя кніжак Алега Латышонка з удзела аўтара. А таксама далей рушым на Бабруйск, які будзе з'яўляцца канчватковай мэтай нашага падарожжа.

У Бабруйску сустрэча адбудзецца па адрасе вуліца Кастрычніцкая, 33, пачатак у 17.30. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя