![]() |
![]() |
Мінскае выдавецтва Логвінава неўзабаве выдасць першую кнігу ўжо вядомага маладога паэта Віталя Рыжкова – паэтычны зборнік «Дзверы, замкнёныя на ключы».
Супрацоўнік выдаветва Павел Касцюкевіч паведаміў, што да кнігі будзе прыкладацца кампакт-дыск.
- Гэта доўгачаканы зборнік паэзіі Віталя Рыжкова "Дзверы, замкнёныя на ключы". Чаму зборнік доўгачаканы? Аматары паэзіі хацелі ўжо нарэшце пачытаць яго вершы на паперы, а не толькі паслухаць паэтычны выступ паэта, асабліва такія вершы, як пра п'яныя прыгоды бацюшкі Міхаіла, пра лася, які трапіў на начную шашу, і пра мыканне святой праўды. Кніга выходзіць з кампакт-кружэлкай з аўдыёзапісамі выбраных твораў паэта.
Дарэчы, на ютубе можна не толькі паслухаць вершы з першай кнігі Віталя Рыжкова у аўтарскім чытанні, але і паглядзець відэа, якім аздоблена гэтае чытанне.