|
|
“Паэт рэпартажу” – менавіта так называецца выстава, прасвечаная вядомаму польскаму пісьменніку і журналісту Рышарду Капусьцінскаму, якая адкрылася ў гродзенскім Старым Замку.
Праект быў задуманы яшчэ пры жыцці пісьменніка, але рэалізавацца яму наканава было адносна нядаўна, - гаворыць адзін з арганізатараў імпрэзы супрацоўнік Інстытуту польскага у Мінску Аляксей Матушонак:
- Ідэя гэтай выставы паўстала ў 2007 годзе, калі ў Мінск прыехала Бажэна Дудко – асабістая сакратарка пісьменніка. Меркавалі зрабіць выставу рэпартажнай фатаграфіі Рышарда Капусцінскага. Але нешта там не атрымалася з транспартам. І тады ягоная выстава паехала на кніжны кірмаш у Франкфурт-на-Майне. І вось у сакавіку 2009 году мы зрабілі выставу ў Мінску, пасля яна павандравала ў Віцебск, Гомель, Пінск і цяпер патрапіла ў Гродна...Гэта сапраўднае адкрыццё для цэлай Беларусі...
На 15-ці планшэтах, прадстаўленых у гарадзенскім Старым Замку, можна ўбачыць фотаздымкі з жыцця Рышарда Капусцінскага, а таксама ягоныя вытатна ілюстраваныя рэпартажы з розных краін свету.