![]() |
![]() |
У першыя днi кастрычнiка ў свет выйшла кнiга Андрэя Лянкевiча "Паганства". Жывучы ў хрысціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна з'явілася пасля дваццаці тысячагоддзяў паганскіх вераванняў і табу.
Хрысціянства ж уплывала на цывілізацыю толькі апошнія дзве тысячы гадоў.
Паганства прысутнічае ў жыцці сучаснага грамадства: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката.
У вёсках — больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што жаба-рапуха — гэта вядзьмарка.
Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць у Беларусі. Большасць традыцыяў знікае альбо ўжо знікла ў 60—70-я гады мінулага стагоддзя. У некаторых вёсках іх памятае толькі адна, найстарэйшая жыхарка.
Кніга "Паганства" выйшла ў выдавецтве Fundacja Villa Sokrates пры фінансаванні Нямецкага Фонду Маршала.
Першая прэзентацыя кнігі Андрэя Лянкевіча "Паганства" адбудзецца ў Вене, 13-га кастрычніка ў Мiнску (Інстытут імя Гётэ, 19.00), праз месяц у Берліне і Вільні, паведамляе znyata.com
Крыніца: znyata.com