Алесь Разанаў абеларусіў Веліміра Хлебнікава

Алесь Разанаў абеларусіў Веліміра Хлебнікава


У мінскім выдавецтве Логвінава выйшла новая кніга – гэта зборнік Алеся Разанава, у якім ён перастварыў на беларускую мову легендарныя вершы расійскага паэта, які называў сябе Прэзідэнта Зямнога Шару, - Веліміра Хлебнікава.

Супрацоўнік выдавецтва Павел Касцюкевіч называю гэтую кнігу ўнікальнай:

- Гэта кніга нашага славутага паэта Алеся Разанава. Яна называецца адной літарай "З", або інакш "З веліміра хлебнікава". Гэта перствораная, абеларушчаная паэзія вялікага расійскага паэта. Слова "перакладзена" тут пасуе менш, гэта абеларушчаны расійскі паэт Велімір Хлебнікаў.

Новая кніга Алеся Разанава ўжо паступіла ў кнігарню выдавецтва, якая месціцца ў мастацкай галерэі «У нескладовая». Вершы змешчаны ў кнізе ў двух мовах – у арыгінале на рускай і ў перакладзе на беларускую.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя