![]() |
![]() |
Рыхтуецца перавыданне “Псалмоў” Камоцкага і Барадуліна
Завяршаецца праца над перавыданнем сумеснага праекта паэтаў Алеся Камоцкага і Рыгора Барадуліна «Псалмы».
Плыта, якая па словах Алеся Камоцкага была выдадзеная 12 год таму ў выглядзе чарнавых запісаў у бардаўскім фармаце, нарэшце пабачыць свет у тым выглядзе, у якім яе задумвалі аўтары. З дапамогай аранжыроўшчыка і піаніста Аляксандра Веслаўскага, Алесь Камоцкі завяршыў працу над аздабленнем псалмоў на вершы Рыгора Барадуліна і выдае праект пад назовам «Вяровіца Алеся Камоцкага».
- Гэта давядзення да канца той працы, што была пачатая даўно. Я лічу, што тады яна была недаробленая, але так карцела паказаць гэта людзям, што яно усё ж пайшло да людзей у выглядзе накідаў. Чакаў-чакаў і дачакаўся: цяпер яно зроблена практычна вельмі падобна на тое, як я хацеў. Паглядзім як гэта спадабаецца людзям.
Па словах Алеся Камоцкага на апошнім этапе працы над перавыданнем праекта, з’явілася ідэя аздобіць яго кнігай фотаздымкаў амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра, які дарэчы ўжо супрацоўнічаў з Камоцкім і Барадуліным пры выданні кнігі “Навошта”. У кнізе-дадатку будуць змешчаныя працы фотамастака, якія адлюструюць рэлігійныя культавыя святы беларусаў. Прэзентацыя дыску і кнігі пад назовам “Вяровіца Алеся Камоцкага” плануецца на канец сакавіка. Самыя ж нецерпялівыя прыхільнікі барда Алеся Камоцкага, маюць магчымасць пачуць ягоныя спевы ў бліжэйшую суботу на жывым канцэрце аўтара-выканаўцы ў Гародні.