Конкурс ад Саюзу беларускіх пісьменнікаў

Конкурс ад Саюзу беларускіх пісьменнікаў


Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае Конкурс на найлепшы рукапіс другой кнігі.

Як адзначае старшыня Саюза Алесь Пашкевіч, актуальнасць правядзення конкурсу звязана з тым, што вельмі часта аўтары маюць праблемы з напісаннем другой кнігі:

- Мы правялі маніторынг, кансультацыі з маладымі аўтарамі і як паказала нашая практыка, не толькі першую, дэбютную кніжку цяжка выдаць, але, як не было б дзіўным, і з другой кніжкаю яшчэ больш клопату. Таму Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў падтрымаць гэтай прэміяй як раз аўтараў другіх зборнікаў паэзіі і прозы.
 
Удзел у конкурсе могуць браць аўтары і аўтаркі самых розных мастацкіх кірункаў і стыляў. Перавага аддаецца літаратурнай моладзі. Пераможца конкурсу будзе ўзнагароджаны бясплатным выданнем сваёй кнігі.

Свае паэтычныя або празаічныя зборнікі трэба дасылаць на адрас або электронную скрыню Саюза беларускіх пісьменнікаў: Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, дом. 31, пакой 906, альбо на электронную паштовую скрыню: ubw.office@gmail.com

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя