![]() |
![]() |
Андрэй Хадановіч пра шведаў, кніжны кірмаш і новую прэмію
Беларускі літаратар Андрэй Хадановіч быў госцем ранішняга эфіру Рацыі – ён вярнуўся з чатырохдзённай паездкі ў сталіцу Швецыі Стакгольм, дзе прэзентаваў сваю творчасць на вечарыне ў беларускім культурным цэнтры.
На вечарыне таксама прысутнічаў галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч і старшыня Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская, адзначае Андрэй Хадановіч:
– Мы сустракаліся са шматлікімі журналістамі. Так атрымалася, што можа не з самых харошых прычынаў цяпер інтарэс у Швецыі да Беларусі высокі, шмат журналістаў імкнуліся ўзяць інтэрв’ю для газетаў, для радыё, у тым ліку ў наўпроставым эфіры, а Барыс Пятровіч даў інтэрв’ю для тэлебачання. Усе імкнуліся як бы атрымаць незалежны пункт гледжання на Беларусь і яе падзеі. Вельмі прыемна, што ў Швецыі досыць багата неабыякавых людзей, якія цікавяцца Беларуссю. Таксама прыемна, што гэтая неабыякавасць не абмяжоўваецца палітыкай...
Беларусь для Швецыі – гэта не толькі негатыўны імідж у асобе кіраўніка дзяржавы, але і зацікаўленасць культурнай ды літаратурнай Беларуссю, – адзначае Андрэй Хадановіч.
Таксама сёння ў рамках рамках святкавання Першых “Ўгодкаў кнігарні ЛогвінаЎ” маладыя беларускія літаратары атрымаюць адмысловую прэмію імя Максіма Багдановіча, якую заснавалі беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.