![]() |
![]() |
Пасля працяглага перапынку пабачыла свет новая кніга паэзіі вядомага паэта Славаміра Адамовіча, які ў 2002 годзе эміграваў у Нарвегію, дзе атрымаў статус «гуманітарнага ўцекача». Але летась паэт вярнуўся на радзіму. І вось у адным з незалежных сталічных выдавецтваў выйшаў ягоны паэтычны зборнік, які атрымаў назву «Рым».
Сам Адамовіч тлумачыць, што назва ўтворана ад дзеяслова «рымець», што значыць выказваць неспакой, прадчуванне чагосці.
- Гэтая кніга ўяўляе сабой зборнік вершаў за 2002-2010 гады, якія былі напісаныя пераважна ў Нарвегіі. Назва адпавядае аднайменнаму вершу, які ўключаны ў гэтую кнігу. Рым - у значэнні неспакой і Рым - у значэнні вечны горад.
Нагадаем, што Славамір Адамовіч з’яўляецца паслядоўным прыхільнікам і прапагандыстам “правых” ідэяў, у 90-х гадах удзельнічаў у стварэнні некалькіх нацыянальна-патрыятычных беларускіх арганізацый. А ў сярэдзіне 1990-х паэт правёў дзесяць месяцаў у турме за напісаны верш “Убей президента”.