А. Пашкевіч: Беларускі літаратар павінен ісці да свайго чытача

А. Пашкевіч: Беларускі літаратар павінен ісці да свайго чытача


“Байкот культурных акцый, зладжаных уладамі, не прынясе плёну. Незалежныя творцы павінны выкарыстоўваць усе магчымасці для таго, каб данесці свае ідэі да публікі.”

Пра гэта ў інтэрв’ю Радыё Рацыя заявіў старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, каментуючы той факт, што незалежныя выдавецтвы і сябры Саюзу ўзялі ўдзел у працы Кніжнага кірмашу ў Мінску, зладжанага Міністэрствам адукацыі і Міністэрства інфармацыі.

- У падобнай незвычайнай сітуацыі менавіта падобны варыянт быў найбольш аптымальны. Наогул адмовіцца да ўдзелу, схавацца пас сваіх кабінетах, па сваіх кватэрах гэта будзе не лепшы крок. Калі літаратары не будуць удзельнічаць ва ўсіх магчымых акцыях культурніцкіх гэта будзе значыць своеасаблівую капітуляцыю беларускіх літаратараў. Таму, які і было напачатку 20 стагоддзя, застаецца на напачатку 21 стагоддзя. Я перакананы, што ўсё ж беларускі літаратар павінен ісці да свайго чытача.

Саюз беларускіх пісьменнікаў афіцыйна не браў удзелу ў Кніжным кірмашы, у тым ліку і з той прычыны, што пад арыштам апынуўся колішні старышня саюза Ўладзімір Някляеў. Пры гэтым арганізацыя падтрымала ініцыятыву правядзення ў межах выставы імпрэзаў з удзелам сваіх сябраў.

Цалкам гутарку слухайце ў прыкладзеным аўдыёфайле

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя