![]() |
![]() |
Беларускае Радыё Рацыя
6.09.2010 г.
Шматлікія праблемы гісторыка-археалагічнага вывучэння помнікаў фартыфікацыі Гродзеншчыны перашкаджаюць іх паўнавартаснаму даследаванню, захоўванню і далейшай эксплуатацыі ў турыстычных мэтах.
Гэта, а таксама цяжкасці камунікатыўнага характару, з’яўляюцца асноўнай перашкодай для навукоўцаў у справе вывучэння і выкарыстання фартыфікацыйных помнікаў мінуўшчыны.
Такой думкі прытрымліваецца загадчык кафедры археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргей Піваварчык:
У нас у Беларусі адсутнічаюць спецыяльныя выданні, якія б былі прысвечаны шырока вайскова-гістарычнай тэматыцы, і вайскова-інжынернай, вайскова-фартыфікацыйнай. Тым, хто займаецца звязанымі з гэтым праблемамі ў Беларусі, практычна няма дзе падзяліцца сваімі напрацоўкамі.
Цяжкасці для гісторыкаў і археолагаў, якія займаюцца вывучэннем фартыфікацыйнай спадчыны Гродзеншчыны ўяўляе і адсутнасць неабходных дакументаў, 90% якіх знаходзіцца ў архівах Расіі, Польшчы і Літвы.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя