Выйшла ў свет другое выданне “Мяцежнай Беларусі”

Выйшла ў свет другое выданне “Мяцежнай Беларусі”


Пабачыла свет кніга “Беларусь мяцежная” пра гісторыю антысавецкага супраціву ў 1920-х гадах. Яе аўтар Ніна Стужынская сабрала дакументы, каб абвергнуць міф пра тое, што беларусы падтрымлівалі бальшавіцкі рэжым.

Кнігу плануецца таксама перавыдаць на расейскай мове. Рэдактар “Беларусь мяцежнай”, вядомы гісторык Анатоль Тарас кажа, што яна будзе разлічана найперш на даследчыкаў з Расіі.

- Там вельмі цікавяцца падзеямі 20-х гадоў у Беларусі, але ж ніхто не ведае беларукае мовы і яны нічога не могуць пачытаць. Ёсць нават такая замова: “Выдайце на расейскай мове – мы купім!” мы яшчэ больш пашырым змест, там яшчэ застаўся па-за межамі даследаванняў так званы Старакапытаўскі мяцеж, быў мяцеж эсэраўскі на Чарнігаўшчыне

“Беларусь мяцежная” – істотна дапоўненае выданне першай кнігі Ніны Стужынскай, адзначанай ў 2002 годзе прэміяй Францішка Багушэвіча. Яе прэзентацыя адбудзецца 18-га лютага ў мінскім гатэлі “Краўн Плаза”.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя