![]() |
![]() |
ПЭН-цэнтр вылучае Някляева на Нобелеўскую прэмію
Удзельнікі cённяшняга сходу Беларускага ПЭН-цэнтра ў Мінску аднагалосна падтрымалі прапанову вылучыць Уладзіміра Някляева на Нобелеўскую прэмію.
З інцыятывай вылучэння выступіў паэт і грамадскі дзяяч Генадзь Бураўкін:
– Я лічу, што творчасць Уладзіміра Някляева – не толькі ягоная бліскучая, як я лічу, паэзія, – але і ягоная вельмі цікавая, вельмі сучасная проза – яны вельмі добра ўваходзяць у кантэкст еўрапейскай сённяшняй літаратуры. Гэтыя творы маюць поўнае права прэтэндаваць на гэтую высокую ўзнагароду. Тое, што падзеі апошняга вельмі-вельмі сумныя і нават трагічныя, то гэта, проста, дадало вядомасці яго імені і асобе. Але, перш за ўсё, Някляеў – гэта паэт, гэта празаік, гэта літаратар.
Сход вырашыў неадкладна распачаць неабходную для намінавання працэдуру.
Уладзімір Някляеў – аўтар больш чым двух дзясяткаў кніг паэзіі і прозы. Ягоныя творы перакладаліся на шмат якія мовы свету. Ён – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і першай прэміі І Міжнароднага фэстывалю славянскай паэзіі «Поющие письмена», які адбыўся ў 2009 годзе.