“Джаз супраць літаратуры” ў Мінску

“Джаз супраць літаратуры” ў Мінску


Імпрэза пад назовам “Джаз супраць літаратуры” адбылася ў кнігарні выдавецтва “Логвінаў”, што месціцца ў Мінскай галерэі сучасных мастацтваў “Ў”.

Незвычайная падзея, што спалучыла ў сабе арыгінальнае творчае выражэнне музычнай і літаратурнай творчасці, склалася з імправізаваных музычна-маўленчых кампазіцый з удзелам складу жывых музыкаў, удзельнікаў гуртоў Ritual Dub, Solar Brain ды Kusudama.

Зачыншчыкам спалучэння і супрацьстаяння літаратурных тэкстаў з музыкай стылю эмбіент, фры-джаз ды індастрыал, выступіў Фрыдрых Самотны:

- Я імкнуўся найперш каб гэта было ў фармаце хэпенінгу, каб кожны мог прадставіць нешта свае, нешта падыграць, унесці свой унёсак у агульную музычна-маўленчую кампазіцыю, каб усё было натуральна і дапасавалася адно да аднаго.

Абсалютная свабода ў творчым выражэнні, як музычнага, так і маўленчага жанраў – вось канцэпцыя творча-эксперыментальных хэпененгаў нашталт імрэзы “Джазз супраць літаратуры”, якія паводле спадзяванняў аўтараў праекту стануць перыядычнай з’явай на мінскай альтэрнатыўнай сцэне.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя