А. Хадановіч: Вылучыць не цяжка, асноўная праца - наперадзе

А. Хадановіч: Вылучыць не цяжка, асноўная праца - наперадзе


Пачалася працэдура намінавання Уладзіміра Някляева на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Як кажа кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч, для таго, каб беларускі кандыдат апынуўся ў ліку намінантаў, яго кандыдатуру павінны падтрымаць ПЭН-цэнтры іншых краінаў.

Паспрыяе зацвярджэнню і падтрымка з боку дзейных Нобелеўскіх лаўрэатаў. Але самая важная рэч – падрыхтаваць якасны пераклад твораў Някляева на асноўныя мовы свету.

- Вылучыць не складана, складана, каб гэта засталося ў свядомасці і зрабіла ўражанне. Для гэтага трэба перакласці творы. І каб іх прачыталі людзі, якія маюць уплыў на працэс. З'явілася апошнім часам досыць багата добрых перакладчыкаў, будзем да іх звяртацца.

Рашэнне аб вылучэнні Уладзіміра Някляева на Нобелеўскую прэмію было прынята на паседжанні Беларускага ПЭН-цэнтру з прапановы паэта Генадзя Бураўкіна (на фота справа). Сам паэт аніяк не можа пракаментаваць гэту ініцыятыву, бо знаходзіцца пад хатнім арыштам. Кантактаваць з журналістамі яму забаронена.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя