Дзень роднай мовы на Гродзеншчыне

Дзень роднай мовы на Гродзеншчыне


Дзень Роднай мовы ўлады Гродна ніяк не адзначаюць. Няма рэкламы, абвестак пра гэты дзень.

Паводле статыстыкі 38 адсоткаў жыхароў Гродзенскай вобласці паўсядзённа карыстаюцца беларуская мовай. Cтаршыня абласнога Таварыства беларускай мовы Алесь Крой лічыць, што трэба змагацца за сваю мову замест плакацца і тады мова не загіне, і зычыць усім:

- Каб тутэйшыя беларусы усё ж такі любілі сваю мову, бо ад гэтага ўсё пачынаецца. Як некалі сказаў Пятрусь Макаль “ ня трэба славы і багацця, і ў каго яны былі. Усё пачынаецца ад маці – ад мовы роднае зямлі”. Таму каб беларусы, ірландцы, урэшце успомнілі свае карані.

Для папулярызацыі беларускай мовы пакуль толькі працуюць толькі грамадскія арганізацыі. Таварыства беларускай мовы і беларускай школы сумесна падалі заяўку на правядзенне нацыянальнай дыктоўкі. Калі ўлады дазволяць гэта мерапрыемства, яно адбудзецца ў першай палове сакавіка.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя