![]() |
![]() |
Будзьма з мовай – беларускія налепкі на клавіятуру
Грамадзянская кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентавала да Дня роднай мовы свой новы праект «Будзьма з мовай». Праект рэалізуе студыя дызайну «Адліга».
Як паведаміў яе прадстаўнік Алесь Плотка, гэта дапаможа ўсім карыстальнікам кампутарaў зручней карыстацца штодня беларускай мовай.
- З’явілася праблема, што беларускі карыстальнік кампутара не забяспечаны беларускімі літарамі клавіятуры, і было вырашана зрабіць пілотную партыю налепак на клавіятуру з беларускім літарамі менавіта да Дня роднай мовы. Ужо літаральна з гэтага тыдня ўсе жадаючыя на стэндах Fly Cards па Мінску могуць пайсці і ўзяць сабе не за грошы а абсалютна бясплатна камплект налепак да клавіятуры і карыстацца ёю.
Стваральнікі ўніверсальнай раскладкі для клавіятуры паклапаціліся і пра аматараў беларускай лацінкі, зрабіўшы налепкі як з кірылічнымі, так і з лацінскімі літарамі.
Новую ўнікальную клавіятуру можна знайсці на стэндах Fly Cards па Мінску. Разам з яе распаўсюдам пачынае працу вэб-старонка mova.budzma.org, дзе можна спампаваць праграму-дапаможнік па карыстанні беларускай лацінкай, даведацца пра гісторыю паходжання беларускіх алфавітаў і атрымаць прыемныя бонусы. Тэхпадтрымка раскладак таксама ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Увесь софт для беларускай клавіятуры і тэхнічная дапамога рэалізуюцца ягонымі стваральнікамі на валанцёрскай аснове.