![]() |
![]() |
Незвычайным чынам вырашыў адзначыць 500-годдзе перамогі пад Воршаю лідар гурта “Палац” Алег Хаменка, які склікаў сваіх прыхільнікаў у клуб “Графіці” на вечарыну ў стылі электра-хаўс.
Незвычайным чынам вырашыў адзначыць 500-годдзе перамогі пад Воршаю лідар гурта “Палац” Алег Хаменка, які склікаў сваіх прыхільнікаў у клуб “Графіці” на вечарыну ў стылі электра-хаўс. Адмыслова да Дня беларускай вайсковай славы музыка падрыхтаваў унікальную праграму, у якой выступіў у якасці ды-джэя.
АЛЕГ ХАМЕНКА, ДЫ-ДЖЭЙ: “Насамрэч я напісаў гэтую музыку даўно, яшчэ думаў, што з’явяцца музычныя творы да перамогі пад Грунвальдам, але ўсё гэта так і не спраўдзілася. Зусім нядаўна я адчуў, што тая музыка застаецца актуальная, толькі я не ведаю, як яе паказаць. І стварылася новая музыка. Уся яна аб’ядналася ў праекце, які наўмысна зроблены пад гэтую дату”. Ды-джэя-дэбютанта падтрымаў адзін з найлепшых электроншчыкаў краіны – Diamos Roll, заснавальнік гурта “CherryVata”.
DIAMOS ROLL, МУЗЫКА: “Гэта заўжды цікава, і я вельмі добра стаўлюся да такіх ідэяў, люблю ўзяць у іх удзел. Таму што гэта не тое што сутыкненне – сумяшчэнне двух розных сусветаў музычных”. У такім выглядзе ды-джэйская праграма Алега Хаменкі “500” наўрад ці яшчэ калі паўтарыцца. У запісе яна пабачыць свет абмежаваным накладам у выглядзе падарункавага CD-выдання. Сам музыка гатовы крэатывіць і надалей з нагоды важных круглых датаў.
Іншыя тэмы: У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава Народнага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка “Чалавек і горад”. Да 13 верасня ў галерэі “Універсітэт культуры” можна яшчэ ўбачыць працы Васіля Пешкуна пад агульнаю назвай “Тут быў Вася”. У Горадні прэзентавалі кнігу “Выбранае” беларускага ўніяцкага святара Аляксандра Надсана. Андрэй Павук – аўтар інтэрнэт-гіта “Я із дзеревні” дзяўчынкі Ксеніі Дзягелькі – даў свой сольны канцэрт у Гомлі.
Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, “Навіны культуры”, belsat.eu