![]() |
![]() |
Прыгаворы па так званай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў былі абвешчаны ў Вярхоўным судзе ў маі 2010 года. Аўтуховіча прыгаварылі да пяці гадоў двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму, Уладзіміра Асіпенку — да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. 5 лістапада Асіпенка быў вызвалены ўмоўна-датэрмінова.
Яшчэ двое абвінавачваных — былы работнік фірмы Аўтуховіча Аляксандр Ларын і падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Казлоў — былі прыгавораны адпаведна да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму без пазбаўлення права займаць кіраўнічыя пасады.
Аўтуховіч прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі, Асіпенка і Ларын — у захоўванні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў, Казлоў — у тым, што ведаў аб знаходжанні на тэрыторыі школы-ліцэя № 1 Гродна гранатамёта, але не паведаміў аб гэтым.
Праваабаронцы лічаць асуджаных па гэтай справе палітвязнямі, указваючы на сур’ёзныя працэсуальныя парушэнні, зафіксаваныя падчас суда.
Падарожжа па бясконцай вайне from Yauhens on Vimeo.