На волю выйшаў Юрась Захаранка - дружыннік Статкевіча

На волю выйшаў Юрась Захаранка - дружыннік Статкевіча


Раніцай з Гомельскага ізалятара на волю выйшаў грамадскі актывіст Юрась Захаранка, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

Таксама адпушчаны на волю Валер Сляпухін, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.
Юрась Захаранка правёў за кратамі 12 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за “нецэнзурную лаянку” ў асноўны дзень галасавання. Цягам гэтых дзён ён трымаў галадоўку.

- Крыху круціцца галава, але ж я раніцай паеў гарачага бульёну. Хвілін за 50 прыехалі з пастарунку, мяне спачатку вывелі з камеры, я здаў пасцель, і мяне павезлі ў пастарунак. У пастарунку трымалі ў "малпоўні". Я не буду гнявіць Бога – адносіны да мяне былі добрыя, мы гулялі, вадзілі нас у душ, звярталіся на "вы". Усё было добра.

У гомельскім ізалятары ўсё яшчэ застаецца давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, якога таксама судзілі за “нецэнзурную лаянку” – Юры Клімовіч . Тэрмін яго зняволення заканчваецца 4 студзеня.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя