![]() |
![]() |
У Гродне дапыталі Вераніку Велігор з Маладога фронту
Супрацоўнікі КДБ Гродзенскай вобласці ажыццявілі допыт у дачыненні да Веранікі Велігор, якая з’яўляецца сяброўкай зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі Малады фронт.
Допыт тычыўся ўдзелу дзяўчыны ў падзеях, што адбыліся ў Мінску 19 снежня.
Аб гэтым актывістка паведаміла пасля таго, як выйшла з будынка КДБ:
– Стандартная такая анкета – як апынуўся ў Мінску, з кім і чым прыехаў, што рабіў у ноч 19-га, хто там і што ламаў, адкуль даведаўся пра плошчу, на якіх выступаў кандыдатаў прысутнічаў ці не. Ён мяне правакаваў сваімі пытаннямі і нейкімі такімі сваімі вывадамі на эмоцыі, ён думаў, што я на гэтых эмоцыях скажу нешта асаблівага.
На працягу трох дзён запар супрацоўнікі КДБ ажыццяўляюць допыты ў дачыненні да гродзенцаў-удзельнікаў масавай акцыі пратэсту 19 снежня. Пяцёра чалавек за гэты час далі паказанні следчым, якія дапытваюць дэмакратычных актывістаў у межах крымінальных справаў, узбуджаных у дачыненні да былых кандыдатаў у прэзідэнты і асобаў, якія, паводле беларускіх праваахоўных органаў, падазраюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску.