Каля Акрэсціна прайшла акцыя салідарнасці

Каля Акрэсціна прайшла акцыя салідарнасці


Побач з будынкам турмы на Акрэсціна прайшла акцыя салідарнасці, арганізаваная сябрамі беларускай інтэрнэт-супольнасці.

Хлопцы і дзяўчаты выстраіліся насупраць спецпрыёмніка, запалілі свечкі ды праспявалі некалькі беларускамоўных песень. Удзельнікі акцыі ўсяляк імкнуліся не пашыраць інфармацыі пра яе правядзенне з мэтай пазбегнуць магчымых затрыманняў, у выніку чаго мерапрыемства сабрала да будынку турмы некалькі дзясяткаў чалавек.

– Падтрымаць ахвяраў рэпрэсій, якія 19 снежня змагаліся за свабоду, яны выйшлі, каб выказаць свае меркаванне. Іх схапілі і без якіх-небудзь прычынаў пасадзілі ў турму. Я проста прыйшла іх падтрымаць, думаю, што ўсе людзі баяцца, тая справа, якую мы робім вельмі важная, – распавядае ўдзельніца.

Супрацоўнікі міліцыі, якія ўсё роўна даведаліся і прыбылі на месца акцыі, далі магчымасць удзельнікам спакойна разысціся і не затрымалі ніводнага чалавека.

Побач з будынкам ізалятара на Акрэсціна працягваюць знаходзіцца родныя затрыманых 19 і 20 снежня, асуджаных да 15 суткавых арыштаў. Некаторыя з іх яшчэ не перадалі ў турму ніводнай перадачы сваім блізкім, таму працягваюць дамагацца такой магчымасці.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя