"Пінская шляхта": з мінулага пра нашыя дні

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя
1.10.2010 г.


У тэатры "Рампа" ў  Варшаве прайшла прэм'ера спектаклю Вінцэнта Дуніна Марцінкевіча "Пінская шляхта". Гэтая пастаноўка - вынік супрацоўніцтва варшаўскага тэатру "Рампа" і Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы ў Мінску.

Па словах рэжысёра спектаклю Мікалая Пінігіна, польска-беларускае супрацоўніцтва ў час стварэння спектаклю праходзіла ў творчых і прыязных умовах.

- Мне вельмі спадабала, мы пасябравалі з польскімі акторамі. Іх узрушыла, што Віктар Манаеў прыехаў на першую рэпетыцыю ўжо з дакладным веданнем польскай мовы. Мы працавалі прыкладна 45 дзён.

Як тлумачыць польскі акцёр Пётр Завадзкі, "Пінская шляхта" павінна быць добра успрынята польскай публікай, між іншым з-за таго, што яе тэматыка застаецца актуальнай.

- Тое, пра што апавядаецца ў спектаклі, актуальна да сённяшніх дзён. Такога спектакля ў Польшчы даўно не бачылі. Так ужо ў нас ніхто не грае. Як? Гэта гледачы могуць прыйсці і пабачыць. Сапраўды вартае ўвагі прадстаўленне. Паўтары гадзіны цікавай забавы - і для нас, і для публікі.

Спектакль "Пінская шляхта" ў выкананні акцёраў тэатру "Рампа" можна будзе паглядзець яшчэ некалькі разоў да канца кастрычніка.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя На здымку рэжысёр М.Пінігін. Фота: ibelarus.net