Адмністрацыйныя арышты А. Крэчку, Ф. Вячорку і А. Койпішу


ндрусь Крэчка і Франак Вячорка за арганізацыю акцыі каля Акрэсціна асуджаны на 12, Антон Койпіш, які ў акцыі не удзельнічаў, – на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Паводле бацькі аднаго з затрыманых, Вінцука Вчоркі, супрацоўнік міліцыі Алег Бегуноў не здолеў патлумачыць нават тое, у чым быў апрануты падсудны, аднак заявіў, што хлопец груба парушаў грамадскі парадак:

– Андрусю Крэчку і Франаку Вячорку па 12 сутак – за тое, што былі, а Антону Койпішу 10 сутак за тое, што не быў. Паводле Алега Бегунова, сведкі ад міліцыі, ён там таго Койпіша бачыў, але так і не здолеў адказаць на пытанне, дзе, у якім месцы, у што той Койпіш быў апрануты. Ну і калі сам Койпіш і адвакатка запатрабавалі відэа і фота, ніхто нічога не даў, не дазволіў, суддзя адмовіла. Па-мойму, нават і дзяжурная адвакатка, якая там бараніла Койпіша, то нават яна была ўражана такім сюжэтам з "Пінскай шляхты" Дуніна Марцінкевіча.

Паведамлялася, што ўчора разам з хлапцамі была затрымана таксама яшчэ адна актывістка, аднак гэтую інфармацыю асуджаныя абверглі, падкрэсліўшы, што схопленыя яны былі ў раёне плошчы Якуба Коласа ўтраіх.

Бацькі і паплечнікі затрыманых сёння цягам дня маюць намер перадаць актывістам на Акрэсціна цёплыя рэчы.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя