У Гродне КДБ дапытала Аляксея Салея

У Гродне КДБ дапытала Аляксея Салея


Супрацоўнікі упраўлення камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці ажыццявілі допыты ў дачыненні да фотакарэспандэнта незарэгістраванай газэты "Глос з-над Немна ў выгнанні" Аляксея Салея і актывіста Руху "За свабоду" Эдварда Дмухоўскага.

З дэмакратычных актывістаў узялі тлумачэнні адносна мэтаў іх знаходжання ў Мінску 19 снежня гэтага года – аб гэтым Рацыі паведаміў журналіст Аляксей Салей:

– Выклікаў супрацоўнік КДБ Карповіч Яўгеній Уладзіміравіч. Цікавіла яго ў асноўным тое, што адбывалася на плошчы, хто і да чаго заклікаў, да якіх незаконных дзеянняў. Пытанні былі менавіта наконт дзеянняў кандыдатаў.

На працягу двух апошніх дзён на допыце у КДБ знаходзіліся чацвёра прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці Гародні – гэта праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, Эдуард Дмухоўскі і Аляксей Салей, а таксама Аляксандра Васілевіч, выконваючая абавязкі старшыні Гродзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя