Ці будуць новыя ўцекачы зь Беларусі?

Ці будуць новыя ўцекачы зь Беларусі?


Ці апошнія падзеі ў Беларусі ды хваля рэпрэсіяў якія ахапілі краіну паўплывае на большую колькасьць палітуцекачоў? Па словах  Марка Буцько з фонду "Свабода і дэмакратыя" першыя уцекачы ўжо ёсьць ў Варшаве, тымчасам  асяродкі для ўцекачоў у нашым прымежным рэгіёне ў Беластоку і Белай Падляскай не аднатавалі цягам апошняга часу ніводнага уцекача з Беларусі.

Паводле інфармацыі з ведамства для уцекачоў колькасьць людзей якія шукаюць прыстанішча ў Польшчы ў параўнанні з мінулым годам зьменшылася на палову. Апошнім часам былі ліквідаваныя таксама некалькі такіх асяродкаў у Польшчы у сувязі з адсутнасьцю ахвотных -  паведаміла прэс сакратар ведамсіва Эва Пехота.

Фота www.mojedaty.pl

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя