![]() |
![]() |
Еўрадэпутат выступае за падтрымку незалежных СМІ
Еўрадэпутат ад польскай партыі Грамадзянская платформа - Кшыштаф Лісэк, паведаміў, што ён і група іншых дэпутатаў актыўна выступаюць у Еўрапарламенце за падтрымку з боку еўрапейскіх краін і інстытутаў для незалежных СМІ, што вяшчаюць на Беларусь, у тым ліку для Радыё Рацыя.
- Я думаю, што польскі ўрад ды ўрады іншых краінаў акажуць дапамогу, менавіта на гэта скіраваныя нашы намаганні. Мы робім усё, што ў нашай моцы, і польскія парламентарыі і дэпутаты Еўрапейскага парламенту, каб зацікавіць гэтым пытаннем установы Еўрасаюза ды ўрады іншых краінаў. Справа свабоднай Беларусі і незалежных СМІ блізкая сэрцу многіх дэпутатаў. Мы будзем рабіць усё, што можам, каб зацікавіць Еўрасаюз гэтай тэмай.
Паводле еўрадэпутата Лісэка, польскія парламентары спрабуюць пераканаць дэпутатаў з іншых краін аб значнасці і эфектыўнасці незалежных СМІ. Яны зыходзяць з уласнага досведу: з таго, якую ролю ў часы камунізму ў Польшчы адыгрывала радыё Свабодная Еўропа.