![]() |
![]() |
Р. Тышкевіч: Трэба лічыцца з чэргамі ля консульстваў
Прэс-сакратар Беларускага памежнага камітэта лічыць, што бясплатныя польскія візы не паўплываюць на пабольшанне патока беларускіх грамадзянаў, якія схочуць скарыстацца новымі льготамі.
На думку Аляксандра Цішчанкі, усё залежыць ад таго, як спраўна спрацуюць польскія консульствы ў Мінску, Гродне і Брэсце. Дэпутат польскага Сейма ад Падляшша Роберт Тышкевіч адзначае, што ахвотных прыехаць у Польшчу беларусаў стане болей:
– Вядома, трэба браць пад увагу чэргі ля консульстваў. Прыгадаю, што польскае консульства ў Гродне неаднаразова звярталася да беларускага боку з просьбай аб павелічэнні свайго персаналу, але згоды такой ад беларускіх улад не атрымала. У сувязі з гэтым, персанал прадстаўніцтва досыць сціплы, але я б жадаў сабе толькі такога клопату, і не болей.
Аляксандр Цішчанка адзначыў, што беларускія памежныя службы падрыхтаваныя да магчымага павелічэння ліку ахвотных прыехаць ў Польшчу.