Сёння з ізалятараў выпускаюць адзінкі заўтра - сотню

Сёння з ізалятараў выпускаюць адзінкі заўтра - сотню


Сёння з ізалятараў часовага утрымання з Жодзіна і Акрэсціна выйшлі некалькі чалавек.

Гэта адзінкавыя выпадкі, выхаду якіх мы не паспелі адсачыць паведаміла каардынатар па дапамозе рэпрэсаваным Алена Валынец:

– Заўтра плануецца масавы выхад людзей: больш за сто чалавек выпусцяць з Жодзіна, з Акрэсціна больш за 30 і дзяўчат чалавек сем выпусцяць. Заўтра мы плануем усіх сустрэць, але нам ствараюць рознага кшталту перашкоды – вывозяць людзей аўтазакамі і ў горадзе выпускаюць, а нам перакрываюць шляхі. Мы спадзяемся, што заўтра большасць людзей, якія выйдуць на волю нам удасца сустрэць.

Алена Валынец паведаміла, што ўсе асобы, якія адбывалі суткі ці былі пакараныя штрафамі могуць разлічваць на дапамогу “камітэта дапамогі”. Створаныя грашовыя рахункі для аплаты штрафаў, а таксама спісы праваабаронцаў, якія акажуць юрыдычную дапамогу рэпрэсаваным. Тыя, хто патрабуе медыцынскай дапамогі таксама яе атрымаюць, паведаміла Алена Валынец.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя