![]() |
![]() |
Справа аб "знявазе дзяржсімвалаў" – падстава для рэпрэсіяў
Па звестках праваабаронцаў, па падзеях 19 снежня ўзбуджаная яшчэ адна крымінальная справа – за знявагу дзяржаўных сімвалаў. Пакуль па гэтай справе няма падазраваных, аднак, па словах праваабаронцы Насты Лойкі, менавіта ў сувязі з артыкулам 370 крымінальнага кодэкса адбываўся ператрус у "Нашай ніве".
- Так, гэта артыкул 370 крымінальнага кодэкса, ён прадугледжвае не вельмі вялікую санкцыю, але тым не менш нас здзіўляе факт, што такі артыкул увогуле фігуруе, бо наколькі я ведаю, там проста знялі дзяржаўны сцяг з будынка КДБ і замест яго павесілі бел-чырвона-белы. Яго не зняважвалі аніякім чынам: не палілі, не рвалі, не тапталі – проста знялі і паклалі. Пад гэтую крымінальную справу цяпер абсалютна беспадстаўна адбываюцца рэпрэсіі на "Нашу ніву": у іх адбыўся ператрус. Таксама ператрус быў праведзены у трох супрацоўнікаў газеты: усіх іх цягаюць на нейкія незразумелыя размовы і аказваюць маральны ціск.
Цяпер супрацоўнікі міліцыі актыўна шукаюць фота- і відэадоказы, на якіх зафіксавана, хто падчас шэсця па праспекце Незалежнасці замяніў на будынку КДБ дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы.