А. Янукевіч: Мінулы год стаў штуршком назад для ўсёй краіны

А. Янукевіч: Мінулы год стаў штуршком назад для ўсёй краіны


2010 год быў надзвычай багатым на рэпрэсіі з боку ўладаў і значна адкінуў Беларусь як у развіцці дэмакратычных працэсаў, так і ва ўзроўні сапраўднай незалежнасці краіны, – такія высновы робіць лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

– Кожную справу і кожны перыяд часу ацэньваюць у асноўным па апошніх хвілінах. Безумоўна, гэты год прынёс шматлікія турботы і клопаты, а заканчэнне года прынесла рэзкае пагаршэнне сітуацыі ў краіне: шмат хто з нашых сяброў і паплечнікаў апынуўся за кратамі па сур’ёзных крымінальных абвінавачваннях. Тысячы людзей былі збіты, сотні арыштаваны, таму хутчэй можна сказаць, што гэты год стаў штуршком назад для ўсёй краіны і прынёс усё ж такі больш праблемаў ды расчараванняў.

Тым ня менш, па словах палітыка, сёлета было багата і станоўчых з’яваў, прынамсі для Партыі БНФ такой падзеяй было вылучэнне шляхам збору подпісаў уласнага кандыдата ў прэзідэнты – Рыгора Кастусёва.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя