![]() |
![]() |
З ізалятараў выпускаюць удзельнікаў акцыі 19 снежня
к паведаміла праваабаронца Алена Валынец, з ізалятара на Акрэсціна з васьмі гадзінаў раніцы выпускаюць асуджаных удзельнікаў акцыі 19 снежня.
На гэты момант выйшлі 19 чалавек, якіх сустрэлі родныя, валанцёры і праваабаронцы. Паводле праваабаронцаў, сёння можа выйсці да ста чалавек.
Алена Валынец не выключае, што некаторых могуць выпускаць праз іншы выхад. Актывісты па-ранейшаму дзяжураць пад Акрэсціна:
– 19 чалавек мы адсачылі, таму што свае дзяжырствы мы выставілі з 9-й гадзіны, але кажуць, што сталі выпускаць з 8-й і два чалавекі выйшлі да таго, як мы з’явіліся. Выяехала таксама адна машына кшталту аўтазака, нам перагарадзілі дарогу і не дазволілі за ёй паехаць і недзе там па дарозе перахапіць хлопцаў. З Жодзіна вывезлі аўтобус з 40 чалавекамі і на станцыі метро "Уручча" ўсіх высадзілі – іх там перахапілі нашы людзі, далі віншавальныя паштовачкі і інфармацыю пра дапамогу, якую яны могуць атрымаць пасля ўсяго гэтага. Адпускаюць таксама людзей з дзвярэй – у іх такая сістэма абсалютна незразумелая ўсім нам. Дзяўчынаў, хутчэй за ўсё будуць выпускаць увечары, там з 5-ці гадзінаў людзі дзяжураць, чакаюць. Па нашых звестках, чытыры дзяўчыны мусяць выйсці.
Сёння ж Вольга Бандарэнка, жонка каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Змітра Бандарэнкі, які знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, паведаміла, што сёння рэзка абмежавалі асартымент харчовых перадачаў у СІЗА КДБ. Не дазваляюць перадаваць сокі, фрукты, цукеркі, нічым гэта не тлумачачы.
Фота telegraf.by