![]() |
![]() |
КДБ таксама зацікавілася Аляксандрам Мілінкевічам
У рамках маштабнай акцыі па зачыстцы апазіцыі, праваахоўныя органы Беларусі праводзяць допыты і тых актывістаў і дзеячоў, якія да акцыі 19 снежня не маюць ніякага непасрэднага дачынення.
Як паведаміў намеснік старшыні руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, КДБ зацікавілася і асобай Аляксандра Мілінкевіча:
- Учора Аляксандр Мілінкевіч атрымаў позву ў КДБ, куды ён мусіць прыйсці ў нядзелю а 9-й раніцы. У позве гаворыцца, што з ягоным удзелам будуць праводзіцца следчыя дзеянні. Мы лічым, што гэта частка кампаніі запалохвання, якая цяпер разгорнута па ўсёй Беларусі: праводзяцца вобшукі ў грамадскіх актывістаў і палітычных лідараў. Людзей выклікаюць у КДБ і Аляксандр Мілінкевіч у гэтым плане не стаў выключэннем.
Юрась Губарэвіч адзначыў, што Аляксандр Мілінкевіч з’явіцца ў КДБ, аднак ставіцца да гэтага спакойна і разглядае гэты допыт як руцінную працэдуру.