![]() |
![]() |
Сёння раніцай прайшоў ператрус у кватэры фатографа "Нашай Нівы" Юліі Дарашкевіч. У кватэру, дзе яна жыве разам са сваім мужам Паўлам Юхневічам, пагрукалі, у восем гадзін раніцы.
І паведамілі, што яны затапліваюць суседзяў знізу, распавядае Юлія Дарашкевіч:
- Вядома, мы ведалі, што мы нікога не затапліваем а 8 раніцы. Дый мы былі гатовыя да таго, што з ператрусам у гэтыя дні могуць прыйсці ў кожную хату, да любога чалавека, які быў на Плошчы. Таму не было сэнсу чакаць пакуль яны выламаюць дзверы. Доказаў ніякіх яны не знойдуць, бо калі яны сапраўды шукаюць доказы ганьбавання дзяржаўнай сімволікі, таго факту, што каля будынку КДБ быў заменены чыровна-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, дык мяне ў той момант там не было, бо я адразу з вуліца Калектарнай, дзе была разгромлена калона Някляева прыйшла на плошчу Незалежнасці, калі ўся калона была ўжо там. Я не была таксама на Кастрычніцкай і адпаведна шэсця не здымала.
Па словах Юліі Дарашкевіч, яе мужа вывезлі ў КДБ і зараз дапытваюць. У кватэры ж былі канфіскаваныя два ноўтбукі, усе флэшкі, дыктафон, вынасныя вінчэстары, фотаапарат, дыскі і нават дыск з мастацкім фільмам "Ходят слухи".
Цікава, што супрацоўнікі КДБ прадэманстравалі веданне запісаў Юліі Дарашкевіч у Фейсбуку, дзе яна пісала, што яны ходзяць на ператрусы па вечарах. “Вырашылі паказаць, што могуць прыйсці і раніцай», - адзначыла Юлія Дарашкевіч.
Фота nn.by
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя