Апошні дзень існавання незалежнай "Газеты для вас"

Апошні дзень існавання незалежнай "Газеты для вас"


31 снежня – апошні афіцыйны дзень існавання незалежнай міжрэгіянальнай газеты "Газета для вас", якая выходзіла ў Брэсцкай вобласці. Газета была запатрабавана пэўным колам чытачоў, а таксама калектывам, які застаўся без працы.

– Напярэдадні Новага года атрымаць працоўную кніжку на рукі мала прыемнага, – кажа цяпер ужо былы карэспандэнт гэтага выдання Павел Дайлід:

- Насамрэч нам вельмі шкада, што зачынілася вельмі адметная газета для Брэсцкага рэгіёна, адзіная такая газета паміж Баранавічамі і Брэстам, таму калетыў вельмі перажывае, што газета зачынілася фактычна з волі аднаго чалавека, з волі рэдактаркі гэтай газеты.

“Газета для вас” на незалежнай інфармацыйнай прасторы праіснавала 15 гадоў. Закрыццё адбылося па волі рэдактара Лідзіі Цалуйка.

Source: Беларускае Радыё Рацыя