![]() |
![]() |
А. Фёдараў: Беларускае кіраўніцтва наладзіла размову з Еўропай
Палітычны аглядальнік Андрэй Фёдараў лічыць, што ў адыходзячым годзе беларускаму кіраўніцтву ўдалося наладзіць размову з Еўропай, пацверджаннем чаго ён бачыць сумесныя візіты кіраўніцтваў Беларусі, Літвы і Італіі.
- Адносіны з Еўропай павольна, але паступова наладжваліся, Беларусь была прынята ў праграму "Усходняе партнёрства" ў якасці паўнапраўнага сябра. Той факт, што гэтая праграма не атрымала той распаўсюд, як хацелася беларускаму боку, сведчыць пра тое, што перашкоды былі з боку Еўропы. У яе самой былі сур'ёзныя праблемы і праграма адышла на другі план. Дасягненняў не было ні ў адной з іншых краін партнёраў. Пасля доўгага перапынку аднавіліся кантакты на вышэйшым ўзроўні з Беларуссю. Беларускі кіраўнік быў у Літве. Сюды прыяджаў прэм'ер-міністр Італіі Берлусконі, быў візіт у адказ у Рым.
У той жа час, як мяркуюць іншыя эксперты, ў наступным годзе Беларусі будзе цяжэй размаўляць з Еўрапейскім саюзам, у першую чаргу з-за таго, што адбылося на плошчы 19 снежня і наступных затрыманняў апазіцыйных актывістаў.
Фота telegraf.by