![]() |
![]() |
В. Каберніка дапыталі пра вывешванне сцягоў на будынку КДБ
Супрацоўнікі КДБ дапыталі сябру партыі нацыянал-бальшавікоў Валерага Каберніка. Следчых асабліва цікавіла, хто вывешваў сцягі на будынку КДБ у час шэця па праспекце Незалежнасці 19 снежня:
Распавядае Валеры Кабернік:
– Выклікалі ў КДБ, я пайшоў па сваім жаданні, бо сказалі, што я альбо прыду туды па сваім жаданні, або мяне туды зацягнуць сілаю. Быў вобшук на кватэры, у выніку якога забралі цвёрды дыск кампутара. Потым даставілі мяне ў галоўную сядзібу КДБ па праспекце Незалежнасці. Там я патлумачыў, дзе я быў у момант несанкцыянаванага мітынга 19 снежня. Асаблівая ўвага адводзілася тым, хто вывешваў сцягі на будынку КДБ у момант шэсця па праспекце Незалежнасці. Распытвалі пра дэталі ўсяго, што адбывалася ў той момант...
* * *
Лідара беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша дапыталі сёння ў КДБ на акалічнасць ягонай датычнасці да масавых беспарадкаў у Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня. Ранкам на яго кватэру прыйшлі пяць супрацоўнікаў КДБ з ордэрам на вобыск.
Пазней узялі яго на допыт – усё пачалося каля восьмай раніцы закончылася ў 14.30 сказаў Яўген Контуш:
– Пяць чалавек з КДБ чакалі пад дзвярыма. Я адчыняў дзверы выходзіць, а яны там ужо чакалі, не званілі. Увайшлі, забралі мабільны тэлефон, метадычна перакапалі ўсю кватэру, забралі пяць пакетаў газет, агітацыйныя матэрыялы, сістэмны блок кампутара, і павезлі ў КДБ. Там утраіх гутарылі са мною. Шукалі доказаў маёй датычнасці да арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзельніцтва ў іх.
Зараз на допыце ў КДБ знаходзіцца партыйны сябра Яўгена Контуша Валеры Кабернік. Супрацоўнікі КДБ таксама спрабавалі ўвайсці сёння ў яго кватэру, аднак ён іх не пусціў, пазней вырашыў сам высвятліць справу ў КДБ.
* * *
Затрыманы лідар аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі Яўген Контуш. Пра гэта паведаміў прадстаўнік аргкамітэта партыі Валерый Кабернік.
- Яго сапраўды затрымалі, у яго кватэры правялі ператрус, канфіскавалі шмат літаратуры і ягоны кампутар. Гадзіну таму ён мне тэлефанаваў і сказаў, што знаходзіцца ў КДБ і што яны просяць мяне таксама пад’ехаць туды, каб я напісаў нейкае тлумачэнне: дзе я быў у час правядзення мітынгу 19 снежня. Нам абяцалі, што пасля напісання тлумачэння нас адразу ж адпусцяць.
Як паведаміў Валерый Кабернік, сёння раніцай супрацоўнікі спецслужбаў спрабавалі трапіць у яго кватэру, аднак ён іх не ўпусціў.
* * *
Раніцай у кватэры Яўгена Контуша трое супрацоўнікаў КДБ праводзілі ператрус. Вобыск звязаны з падзеямі 19 снежня ў Мінску. Таксама супрацоўнікі спецслужбаў імкнуліся ўвайсці ў кватэру іншага сябра нацыянал-бальшавікоў Валерыя Каберніка, але ён ім не адчыніў:
- Яны грукалі ў дзверы ды спрабавалі ўвайсці, але я іх не пусціў.
РР: Як вы думаеце, з чым звязаны гэты візіт супрацоўнікаў КДБ?
- З падзеямі 19 снежня
РР: Ці вы былі на Плошчы?
- Так, і хутчэй за ўсё ў сувязі з гэтым яны і прыходзілі.