![]() |
![]() |
Такое меркаванне выказаў Уладзімір Халіп, бацька журналісткі Ірыны Халіп, якая разам са сваім мужам Андрэем Саннікавым і яшчэ больш чым дваццаццю палітыкамі і актывістамі знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.
Частцы з іх прад’явілі абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якое прадугледжвае тэрмін зняволення да 15 год.
Уладзімір Халіп кажа, што ён рыхтуецца да найгоршага:
- Усе спадзяванні нашых рамантыкаў наконт таго, што можа гэты звярыны рэжым крыху супакоіцца пасля сваёй слаўнай перамогі і будуць нейкія захады дзеля таго, каб змякчыць сітуацыю і можа нават яе адпусцяць на Новы год, каб яна магла пабачыцца з сынам, змяніўшы меру стрымання пад падпіску аб нявыездзе – усе гэта развеялася як дым. Напэўна прысуд будзе вельмі жорсткі і гэта ніякія там не змрочныя прадчуванні, гэта рэальнасць, у якой мы жывем.
Уладзімір Халіп кажа, што ад 19 снежня не мае ніякай інфармацыі пра стан здароўя сваёй дачкі і яе мужа Андрэя Саннікава. Ён напісаў некалькі лістоў да яе ў следчы ізалятар КДБ, але адказу так і не атрымаў.