![]() |
![]() |
Леў Марголін звярнуўся да кіраўніка місіі АБСЕ ў Мінску
Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін звярнуўся ў офіс АБСЕ ў Мінску з просьбай пацікавіцца лёсам затрыманых пасля дэманстрацыі 19 снежня і наведаць іх:
- Яны маюць такія правы ў адпаведнасці з дакументамі АБСЕ. Адвакаты ўсіх затрыманых 19 снежня маюць абмежаваны доступ да сваіх падаабаронных і таму было б нядрэнна, каб прадстаўнікі офісу АБСЕ ў межах сваіх паўнамоцтваў наведалі следчы ізалятар і пацікавіліся ўмовамі ўтрымання.
Леў Марголін дадае, што водгуку з офіса АБСЕ пакуль няма, аднак досвед паказвае, што прадстаўніцтва арганізацыі можа павесці сябе аналагічна, як некалі з палітвязнем Андрэем Бандарэнкам і ў межах сваіх паўнамоцтваў прыглядзецца да ўмоў утрымання зняволеных пасля падзей 19 снежня.