|
|
Адвакат Міхалевіча падаў скаргу у Суд Цэнтральнага раёна
Адвакат зняволенага кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, Алег Агееў пацвердзіў, што ён падаў ад імя свайго кліента просьбу аб вызваленні пад падпіску аб нявыездзе.
- За ўсіх адвакатаў я не скажу, але я падаў скаргу у Суд Цэнтральнага раёна аб выбранні меры стрымання ў дачыненні да майго падабароннага. Інфармацыяй адносна дзеянняў іншых адвакатаў я не валодаю, ведаю што некаторыя падалі такія ж скаргі як і я.
Учора, адбыўся ператрус у кватэры сястры Міхалевіча, а раней, у суботу, у кватэры самога палітыка. Дагэтуль, з ліку 25-ці чалавек, якія лічацца падазронымі ў крымінальнай справе, узбуджанай пасля падзеяў 19 снежня, пад падпіску аб нявыездзе са следчага ізалятара вызваленыя кандыдаты ў прэзідэнты: Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус.