![]() |
![]() |
Падазраваных па справе аб "масавых беспарадках" ужо 25!
Колькасць падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску ўзрасла з 23 да 25, паведамляюць праваабаронцы.
Наста Лойка з праваабарончага цэнтру «Вясна» пацвердзіла, што зараз спіс абвінавачаных па крымінальнай справе заведзенай пасля падзеяў 19 снежня дапоўніўся новымі людзьмі і агулам складае 25 чалавек.
- Падазраваных 25 чалавек. З іх двое: Рыгор Кастусёў і Дзмітры Ус знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе, астатнія затрыманыя і зняволеныя: 23 чалавекі знаходзяцца ва ўнутранай вязніцы КДБ так званай “амерыканцы”, і адзін чалавек у ізалятары ў Жодзіна. Яго затрымалі 19 снежня, ён адбывае адміністрацыйны арышт. Учора ў доме ягонай маці адбыўся ператрус і ў пастанове было напісана, што ён з’яўляецца падараваным па гэтай справе.
23-м падазроным стаў кіраўнік выбарчага штабу Міколы Статкевіча - Сяргей Марцалеў, якога зьнялі з цягніка у Варшаву, 24-м - Дзімітры Новік, а апошнім - 25-ы абвінавачаны ў масавых беспарадках – гэта Мікіта Ліхавід, які адбывае 15-сутачны арышт у Жодзінскім СІЗА.
Крымінальная справа распачатая следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па частках 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі). Паводле часткі 1 гэтага артыкула, "арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады", караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.
Паводле часткі 2, "удзел у масавых беспарадках, які выразіўся ў непасрэдным учыненні дзеянняў, названых у частцы першай гэтага ж артыкула", караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў.
У ліку падазроных сем экс-кандыдатаў у прэзідэнты: змешчаныя ў СІЗА КДБ Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч, а таксама Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус, з якіх узятая падпіска аб нявыездзе. У той жа час месцазнаходжанне Уса цяпер невядомае.
Астатнія 18 падазроных па справе — прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі:
- Аляксандр Арастовіч, давераная асоба Статкевіча;
- Дзмітрый Бандарэнка, давераная асоба Саннікава;
- Сяргей Вазняк, давераная асоба Някляева;
- Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік штаба Някляева;
- Аляксандр Класкоўскі, былы супрацоўнік міліцыі;
- Уладзімір Кобец, кіраўнік штаба Саннікава;
- Алег Корбан, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука;
- Анатоль Лябедзька, давераная асоба Раманчука;
- Мікіта Ліхавід, удзельнік акцыі;
- Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча;
- Дзмітрый Новік, удзельнік акцыі